Падрыхтоўка кадраў з вышэйшай адукацыяй ажыццяўляецца на васьмі факультэтах універсітэта: лесагаспадарчым, лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну, тэхналогіі арганічных рэчываў, хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, інжынерна-эканамічным, прынттэхналогій і медыякамунікацый (выдавецкай справы і паліграфіі), інфармацыйных тэхналогій і факультэце завочнай адукацыі для лясной гаспадаркі, лесанарыхтоўчай, дрэваапрацоўчай, цэлюлозна-папяровай, электроннай, мікрабіялагічнай, хімічнай, лесахімічнай, машынабудаўнічай, нафтахімічнай, паліграфічнай прамысловасці, для прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, медыцынскіх прэпаратаў, для сферы экалагічнага турызму і прыродакарыстання, цэнтраў стандартызацыі і сертыфікацыі, арганізацый рэдакцыйна-выдавецкага, экалагічнага, садова-паркавага профіляў і іншых галін эканомікі Рэспублікі Беларусь. Адукацыйны працэс на 48 кафедрах ажыццяўляюць 628 выкладчыкаў, сярод іх: 62 дактары навук, 395 кандыдатаў навук, 48 прафесараў і 254 дацэнты.
Лесагаспадарчы факультэт
Кафедра лесаводства
Кафедра лесаўпарадкавання
Кафедра лесааховы і драўніназнаўства
Кафедра ландшафтнага праектавання і садова-паркавага будаўніцтва
Кафедра лясных культур і глебазнаўства
Кафедра турызму, прыродакарыстання і паляўніцтвазнаўства
Факультэт лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну
Кафедра лясных машын, дарог і тэхналогій лесапрамысловай вытворчасці
Кафедра тэхналогіі дрэваапрацоўчых вытворчасцей
Кафедра тэхналогіі і дызайну вырабаў з драўніны
Кафедра дрэваапрацоўчых станкоў і інструментаў
Кафедра энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі
Кафедра матэрыялазнаўства і праектавання тэхнічных сістэм
Факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў
Кафедра палімерных кампазіцыйных матэрыялаў
Кафедра нафтагазаперапрацоўкі і нафтахіміі
Кафедра хімічнай перапрацоўкі драўніны
Кафедра біятэхналогіі
Кафедра фізіка-хімічных метадаў і забеспячэння якасці
Кафедра арганічнай хіміі
Кафедра фізічнай, калоіднай і аналітычнай хіміі
Кафедра бяспекі жыццядзейнасці
Кафедра філасофіі і права
Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі
Кафедра тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі
Кафедра хіміі, тэхналогіі электрахімічных вытворчасцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі
Кафедра машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцей
Кафедра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасцей
Кафедра тэхналогіі шкла і керамікі
Кафедра хімічнай тэхналогіі вяжучых матэрыялаў
Кафедра прамысловай экалогіі
Кафедра аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і электратэхнікі
Кафедра механікі і канструявання
Факультэт прынттэхналогій і медыякамунікацый
Кафедра беларускай філалогіі
Кафедра паліграфічных вытворчасцей
Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій
Кафедра паліграфічнага абсталявання і сістэм апрацоўкі інфармацыі
Кафедра міжкультурных камунікацый і тэхнічнага перакладу
Інжынерна-эканамічны факультэт
Кафедра эканамічнай тэорыі і маркетынгу
Кафедра менеджменту, тэхналогій бізнесу і ўстойлівага развіцця
Кафедра эканомікі і кіравання на прадпрыемствах
Кафедра арганізацыі вытворчасці і эканомікі нерухомасці
Кафедра фізічнага выхавання і спорту
Кафедра гісторыі Беларусі і паліталогіі
Факультэт інфармацыйных тэхналогій
Кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій
Кафедра інфарматыкі і вэб-дызайну
Кафедра праграмнай інжынерыі
Кафедра фізікі
Кафедра інжынернай графікі
Кафедра вышэйшай матэматыкі
Факультэт завочнай адукацыі
Ваенная кафедра
Аддзяленне грамадскіх прафесій