Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Старонкі 30-гадовай гісторыі “Акавіты”

Старонкі 30-гадовай гісторыі “Акавіты”

 

У 2024 годзе спаўняецца 30 год творчай дзейнасці калектыву. Пачаткам працы “Акавіты” можна лічыць першае выступленне для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, наладжанае адміністрацыяй універсітэта і прафкамам, якое адбылося напярэдадні свята – вызвалення Мінска у пачатку ліпеня 1994 года.

Акавіта – гэта самабытнае дыялектнае слова, і мае паходжанне з лацінскіх каранёў: “аква” – вада і “віта” – жыццё, або жывая вада. А ў народзе так называюць гарэлку, настояную на лекавых каранях, якой гояць розныя хваробы цела. Гэта першае – прамое значэнне слова. Але ёсць і пераноснае. “Акавіта” – гэта нешта высокае, духоўнае, гэта тыя словы, тыя мелодыі, тыя гукі, якімі лечыцца душа, узвышаецца, становіцца здольнай да палёту, да высокіх імкненняў, да касмічных вышыняў. І калектыў “Акавіта” імкнецца адпавядаць сэнсу гэтага слова ў самым высокім яго значэнні. Наша “акавіта” – гэта песні і спевы,мелодыі і галасы “Акавіты”. Таму мы кажам:”Піце нашу акавіту”, – гэта значыць, ачышчайцеся, узбагачайцеся і ўзвышайцеся  песняй.

Дэвіз калектыву: “У галоўным – адзінства,У сярэднім – свабода, Ва ўсім – любоў”. Любоў да песні, да прыгожай мелодыі, да высокага слова.“Акавіта” спявае ўжо 30 год. Можна сказаць, што “Акавіта” – гэта  адна з візітных картак БДТУ, яго своеасаблівы брэнд.

У рэпертуары “Акавіты” звыш 100 песень – беларускіх і рускіх народных, аўтарскіх, лірычных, патрыятычных, духоўных, песняў народаў свету.”Акавіта” плённа супрацоўнічае з літаратурным клубам “Ветліца” і беларускімі паэтамі, шукаючы прыгожыя вершы для напісання песень. А песні і гімны піша Аляксандр Палікаправіч Лях, мастацкі кіраўнік ансамбля, кампазітар, саліст, лаўрэат міжнародных, рэспубліканскіхі абласных  конкурсаў, ганаровы грамадзянін горада Смаргонь.У яго скарбонцы звыш 100 песень і гімнаў, у тым ліку і  гімн нашага ўніверсітэта.

Гімн БДТУ упершыню выкананы ансамблем “Акавіта” на ўрачыстым канцэрце, прысвечаным 70-годдзю ўніверсітэта 7 снежня 2000 года на сцэне канцэртнай залы “Мінск”. І ўжо амаль 24 гады гучыць на ўрачыстых мерапрыемствах універсітэта. Ініцыятар стварэння гімна – Савіцкая Надзея Яўсееўна, педагог-арганізатар, кіраўнік-арганізатар вакальна га ансамбля “Акавіта”, кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца”. Словы напісаў Міхаіл  Трафімавіч Наскавец, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, а  музыку Аляксандр Палікаправіч Лях.

У калектыве спяваюць тыя, хто любіць спяваць. Канечне, кожны з нас асоба. Асоба непаўторная і незаменная. На вялікі жаль, некаторыя з акавітаўцаў неспадзеўна, але назаўсёды развіталіся з намі.Пасля цяжкіх хвароб адышлі ў іншы свет нашы спевакі. Гэта: салістка калектыву - Жанна Уладзіміраўна Бандарэнка, барытон – Аляксандр Серафімавіч Кабайла, тэнар –Міхаіл Сцяпанавіч Каржэль, сапрана – Антаніна Іванаўна Паплаўская, акапампаніятар – Валерый Раманавіч Раманоўскі. Вечная Вам памяць і вечны супакой. Вы назаўсёды ў нашай памяці, да скону нашых дзён.Мы Вас любім і памятаем маладымі, таленавітымі, поўнымі сіл і натхнення, памятаем Вашы галасы, Вашы абліччы, памятаем Вас як людзей, якія ўвасаблялі сабой дабрыню і прыгажосць, якія бачылі гэта ў іншых і неслі дабро і прыгажосць у свет цэлы

Юбілярка-“Акавіта”, поўная сіл і творчых памкненняў, запрашае ў  ансамбль новых выканаўцаў і гледачоў на будучыя выступленні.

 

 

Інфармацыю падрыхтавала кіраўнік-арганізатар “Акавіты” Н.Я.Савіцкая

 


Опубликовано: 15.04.2024
Больше по рубрике
Чаму ж мне ня пець!
12.04.2024
КВИЗ-ВИКТОРИНА « БЕЛАРУСЬ КОСМИЧЕСКАЯ»
11.04.2024
Экскурсия в типографию «Донарит»
10.04.2024
Экскурсия в «Великий камень»
10.04.2024
Юбилейный концерт: «Акавите» - 30 лет
10.04.2024
« АПРЕЛЬСКОЕ НАСТРОЕНИЕ»
04.04.2024
«Гуканне вясны»
03.04.2024
Эко-викторина « Земля-наш общий дом!»
29.03.2024
Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць “Літаратурныя вечары ў Тэхналагічным” “Напісанае застанецца”
25.03.2024
Концерт, посвященный 8 Марта, фоторепортаж
07.03.2024